Сёлетняя справаздача Фонду насельніцтва ААН пра стан насельніцтва у сьвеце за 2004 год (www.unfpa.org) ахоплівае 160 краінаў.
Ёсьць станоўчае – многія дзяржавы прынялі законы, якія гарантуюць доступ да магчымасьцяў плянаваць сям’ю, абарону жанчынаў ад хатняга і сэксуальнага гвалту. Аднак рэальны стан рэчаў у справе правоў жанчынаў на ахову здароўя і жыцьця далёкі ад ідэальнага.
Паводле сёлетняй справаздачы, кожны год у сьвеце памірае больш за палову мільёну жанчынаў ад хваробаў, якія спадарожнічаюць цяжарнасьці – гэта азначае, што кожную хвіліну у сьвеце памірае жанчына у выніку цяжарнасьці. У Афрыцы з гэтых прычынаў памірае 1 з 16 жанчынаў, у разьвітых краінах – адна з 2900.
Тры чвэрці краінаў сьвету распрацавалі нацыянальную стратэгію змаганьня са СНІД’ам, цягам апошніх дзесяці гадоў выкарыстаньне кантрацэптываў павялічылася ад 55% да 61%. Але амаль 200 мільёнаў бедных жанчын з разьвівальных краінаў і цяпер ня маюць магчымасьці кантраляваць колькасьць цяжарнасьцяў і існуе вялізарны разрыў паміж мэдыцынскім абслугоўваньнем багатых і бедных.
Выканаўчы дырэктар Фонду насельніцтва ААН Торая Ахмэд Обайд кажа: “Пэўны прагрэс у вырашэньні праблемы заўважны, але гэта значна менш, чым мы спадзяваліся”.
Адна з прычынаў – недахоп фінансавых сродкаў, якія павінны былі даць краіны-донары – яны далі каля паловы з абяцаных 6,1 більёнаў даляраў у год да 2005 году.
ААН папярэджвае: “Насельніцтва у сьвеце вырасьце ад цяперашніх 6,4 більёнаў да 8,9 більёнаў к 2050 году”.
У многіх рэгіёнах сем’і зьмяншаюцца, але насельніцтва 50 бяднейшых краінаў сьвету патроіцца, да 1,7 більёну чалавек.
Дзесяць гадоў таму была вызначаная мэта зьменшыць рост насельніцтва на Зямлі і гарантаваць правы жанчынаў – мэта гэтая можа застацца недасягальнай, калі, як кажа выканаўчы дырэктар Фонду насельніцтва ААН Торая Ахмэд Обайд, “ня зьявяцца палітычная воля і дадатковыя сродкі”.
Міжнародная канфэрэнцыя па праблемах насельніцтва і разьвіцьця у Каіры, у якой бралі удзел 179 краінаў (13 верасьня 1994 г.), прызначыла тэрмін для заплянаванай праграмы па зьмяншэньню насельніцтва і жабрацтва на 2015 год. Мінула прыкладна палова часу ад пачатку абранай праграмы дзеяньня. Але цяперашні стан праблемы такі, што гэта азначае: трэба неадкладна павялічваць высілкі усіх краінаў, калі дзяржавы наважаныя дасягнуць мэты, прынятыя дзесяць гадоў таму у Каіры.