ВАРШАВА. Дэпутаты Эўрапейскага парлямэнту ад Польшчы зьвярнуліся да Эўразьвязу з заклікам больш актыўна падтрымліваць беларускую апазыцыю і няўрадавыя арганізацыі напярэдадні выбараў і рэфэрэндуму. Між тым віцэсьпікер Эўрапарлямэнту Януш Онышкевіч заявіў, што барацьба за вольныя выбары ў Беларусі ўжо прайграная, бо беларускія чыноўнікі палічаць галасы так, як ім трэба. А калі дэпутат Богдан Кліха заявіў, што цяперашнія актывісты беларускай апазыцыі ў будучым будуць займаць месца ў Эўрапарлямэнце, намесьніца старшыні Эўрапейскай Камісіі Ана Лаёла дэ Паласіё заявіла, што гэткія заявы заўчасныя, бо “самі беларусы могуць яшчэ выбраць саюз з Расеяй”.