Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ніязаў і Варонін не прыехалі ў Астану


АСТАНА. У сталіцы Казахстану кіраўнікі Расеі, Украіны, Беларусі і Казахстану абмеркавалі сёньня стварэньне адзінай эканамічнай прасторы ў межах СНД. Ухваленая дамоўленасьць ў справе стварэньня супольнай ракетна-касьмічнай карпарацыі. У саміце традыцыйна не бярэ ўдзелу прэзыдэнт Туркмэністану Ніязаў. Не прыехаў у Астану і прэзыдэнт Малдовы Варонін, які назваў СНД “надзвычай неэфэктыўнай арганізацыяй”. Кіраўнікі Арменіі і Азэрбайджану сёньня абмяркоўвалі праблему Нагорнага Карабаху, анклава у Азэрбайджане, дзе жывуць этнічныя армяне.
XS
SM
MD
LG