Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША заклапочаныя плянамі Пуціна узмацніць уладу


ВАШЫНГТОН. Дзяржсакратар ЗША Колін Паўэл заявіў пра сваю заклапочанасьць адносна глыбокіх палітычных зьменаў, прапанаваных прэзыдэнтам Расеі Уладзімерам Пуціным. Пуцін учора заклікаў да узмацненьня цэнтральнай улады як сродку у барацьбе з тэрарызмам. У інтэрвію агенцтву Reuters Колін Паўэл сказаў сёньня, што пляны Пуціна “па сутнасьці азначаюць адступленьне ад дэмакратычных рэформ”, якія рабіліся у Расеі раней. Тым часам міністар фінансаў Расеі Аляксей Кудрын заявіў, што расейскія спэцслужбы атрымаюць дадаткова 5 мільярдаў 400 мільёнаў даляраў. Невядома, ці урад вылучыў дадатковыя фонды з бюджэту, ці Кудрын паведаміў пра фінансаваньне, ужо улучанае у праект бюджэту на 2005 год.
XS
SM
MD
LG