Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША й ЭЗ папярэджваюць урад Судану аб магчымых санкцыях


ЖЭНЭВА. Паводле новага дасьледаваньня Ўсясьветнай арганізацыі аховы здароўя штомесяц у суданскім рэгіёне Дарфур паміраюць 10 тысячаў чалавек. Сярод іх шмат дзяцей. Вашынгтон настойвае на ўвядзеньні міжнародных санкцыяў супраць суданскага ўраду ды абвінавачвае яго ў генацыдзе чорнаскурага насельніцтва краіны. Эўразьвяз ў панядзелак папярэдзіў Хартум аб магчымым увядзеньні санкцыяў, калі ўрад Судану ня зробіць адэкватных крокаў дзеля раззбраеньня праўрадавых груповак, адказных за генацыд у Дарфуры.
XS
SM
MD
LG