ГАЗА. Паведамляецца, што прынамсі два палестынцы загінулі калі ізраільскі гэлікоптэр выпусьціў ракету ў аўтамабіль у горадзе Джэнін на Заходнім Беразе.
Паводле палестынскіх крыніцаў, адзін з забітых – лідэр мясцовай экстрэмісцкай групоўкі.
Ізраільскае камандаваньне пакуль не камэнтуе гэтага выпадку.