Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Аўганістане вызваленыя 700 вязьняў, паміж імі - 300 пакістанцаў


КАБУЛ. Аўганскія афіцыйныя асобы паведамілі пра вызваленьне прыблізна 700 вязьняў, сярод якіх было 300 пакістанцаў, што ў 2001 годзе змагаліся на баку Талібану супраць амэрыканскіх войскаў. Прэзыдэнт Аўганістану Хамід Карзаі прыняў рашэньне вызваліць гэтых вязьняў пасьля сустрэчы з афіцыйнымі прадстаўнікамі Пакістану цягам візыту ў Ісламабад. У сваю чаргу Пакістан паабяцаў выпусьціць аўганскіх вязьняў.
XS
SM
MD
LG