ГАЗА. Сёньня адбыліся баі паміж ізраільскім войскам і палестынскімі ваяўнікамі каля палестынскага лягеру уцекачоў на поўначы Паласы Газа. Загінулі як найменей чатыры палестынцы, у тым ліку хлопчык, каля 30 чалавек
–параненыя.
Ізраільскія войскі пачалі апэрацыі пры падтрымцы танкаў і гэлікоптараў на поўначы Газа пасьля ракетных удараў па Ізраілю з боку палестынскіх ваяўнікоў з гэтай тэрыторыі.
Учора з памежных раёнаў Паласы Газа ізраільскія паселішчы былі абстраляныя сямью самаробнымі ракетамі.