ТЭГЕРАН. Кіраўнік атамнага ведамства Ірану Хаса Рахані прызнаў, што ягоная краіна вядзе перамовы зь эўрапейскімі дзяржавамі ў справе замарожваньня Іранам некаторых працаў у ядзернай сфэры.
Камэнтуючы гэтую заяву прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША Рычард Баўчэр заявіў.
(Баўчэр) “Ня трэба далёка хадзіць. Дастаткова толькі зьвярнуць увагу на заявы іранскіх афіцыйных асобаў. Яны кажуць - мы спыняем вытворчасьць уранавых цэнтрыфугаў, а трохі пазьней – не, у любым выпадку ў гэтым працэсе мы будзем рухацца наперад”.
Між тым Дзяржсакратар ЗША Колін Паўэл заклікаў МАГАТЭ перадаць праблему распрацоўкі Іранам ядзернай зброі на разгляд Рады Бясьпекі ААН.