Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты мінулага – 8 верасьня


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Беларуская прэса розных гадоў 8 верасьня

“Минские губернские ведомости”, 1884 год:

“Праўленьне Таварыства Маскоўска-Брэсцкай чыгункі аб’яўляе, што ад 1-га Верасьня 1884 году сьвежую садавіну пры адпраўленьні ў мясцовых зносінах Маскоўска-Берасьцейскай дарогі на ўсялякіх адлегласьцях і ў любой колькасьці будуць перавозіць ня толькі ў таварна-пасажырскіх, але й у пасажырскіх цягніках за плату па першай клясе тарыфу малой хуткасьці”.

“ЛіМ”, 1954 год:

“30 жніўня адбылася нарада паэтаў-песеннікаў. Былі заслуханы кароткія інфармацыі паэтаў аб рабоце над песеннымі тэкстамі. Усе прысутныя паведамілі, што ў бліжэйшы час яны дадуць кампазітарам па аднаму, а некаторыя і па два вершы, спецыяльна напісаныя як тэксты песень. Гэтыя тэксты ў канцы верасня будуць абмеркаваны на паэтычнай секцыі… Было адзначана, што паэты і кампазітары яшчэ рэдка збіраюцца на сумесныя пасяджэнні для абмеркавання творчых пытанняў”.

“Советская Белоруссия”, 1984 год:

“На дробныя паленцы разьлятаецца кругляш, варта толькі дакрануцца да яго сякерай, вытворчасьць якой наладзілі менскія трактарабудаўнікі. Здавалася б, ці мае сэнс у наш час удасканальваць гэты стагодзьдзямі выпрабаваны інструмэнт? Аказваецца, ёсьць. Канструктары разьмясьцілі на ім два рухомыя вагары, якія спрацоўваюць пры ўдары як аўтаматычныя дамкраты — рассоўваюць палавінкі дрэва ў розныя бакі… Аднаго ўдару дастаткова, каб раскалоць любую вузлаватую цурку таўшчынёй да паўмэтра. Першыя сотні новых сякер ужо паступілі ў гандлёвую сетку рэспублікі. Да канца году іх будзе выпушчана 24 тысячы штук”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG