У дзіцячым садку №314 на вуліцы Багдановіча ў Менску — дзьве беларускамоўныя групы: адна рознаўзроставая, дзе выхоўваюцца дзеткі ад 3 да 6 гадоў, а другая ясельная, у ёй пакуль толькі трое беларускамоўных малых. Бацькі яшчэ трох дзяцей ня супраць, каб яны навучаліся па-беларуску, астатнія дзеткі гавораць па-расейску. Міхась Лебедзь, чый двухгадовы сын Казімір ходзіць у гэтую групу, выступіў з наступнай ініцыятывай:
(Лебедзь: ) “Хачу зьвярнуцца да татаў і мамаў зь беларускамоўных сем’яў. Калі ў вас ёсьць дзіця і вы жадаеце, каб яно навучалася, гуляла на роднай мове ў дзіцячым садочку, і ўзрост вашага дзіцёнка 2, 3 ці 4 гады, вы можаце аддаць яго ў садок №314. Калі вы зацікавіліся гэтай інфармацыяй, можаце зьвяртацца да мяне, Міхася або маёй жонкі Веранікі па хатнім нумары 233-61-89”.
Паводле Міхася Лебедзя, адміністрацыя дзіцячага садку ня супраць павелічэньня ў садку колькасьці беларускамоўных дзетак, а расейскамоўныя дзеці будуць пераведзеныя ў іншую групу.
Прадстаўніца Міністэрства адукацыі Галіна Макаранкава паведаміла Радыё Свабода, што ў Беларусі амаль 1600 дзіцячых садкоў маюць статус беларускамоўных, але яны знаходзяцца ў асноўным у сельскай мясцовасьці:
(Макаранкава: ) “На сёньняшні дзень у Беларусі функцыянуе 4182 дашкольныя навучальныя ўстановы, у іх 46 тысяч 849 дашкольных групаў, у якіх вядзецца работа на беларускай мове. Мова, на якой ідзе выхаваньне і навучаньне дзяцей у дашкольных установах, вядзецца паводле запытаў бацькоў”.
А паводле старшыні Таварыства беларускай мовы Алега Трусава, большасьць беларускамоўных групаў у дзіцячых садках існуюць фармальна.
(Трусаў: ) “Ёсьць садкі, дзе, напрыклад, па-беларуску гавораць дзень на тыдзень ці два. Каб не бацькі, то такіх садкоў фактычна і не было бы. А найбольш актыўныя бацькі ў Менску. Была спроба ў Менску зрабіць прыватны садок беларускамоўны, былі абвесткі ў “Нашай Ніве”, але па-мойму, гэта не атрымалася”.