ДЭЛІ. У Дэлі скончыліся двухдзённыя інда-пакістанскія перамовы адносна Кашміру. Цягам перамоваў пацьверджаная леташняя дамоўленасьць адносна перамір’я на мяжы у Кашміры.
Міністар замежных справаў Індыі Натвар Сынгх, які сустракаўся са сваім калегам з Пакістану Хуршыдам Касуры, паведаміў, што перамовы мелі пэўны станоўчы вынік, аднак Індыя па-ранейшаму выказвае заклапочанасьць тым, што ісьлямскія ваяўнікі прыбываюць у Кашмір з Пакістану. Пакістан адмаўляе свой удзел у гэтым.