Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тысячы людзей прыйшлі на пахаваньне у Беслане


БЕСЛАН. Сёньня і заўтра у Расеі абвешчаныя дні жалобы па ахвярам тэрарыстычнага нападу у Беслане у Паўночнай Асэтыі. Паводле апошніх зьвестак, загінулі 338 чалавек, 208 зь іх – апазнаныя. У шпіталях знаходзяцца 565 пацярпелых, больш паловы зь іх ліку – дзеці. На могілках у Беслане, дзе сёньня хаваюць болей за 170 загіблых, адбыўся шматтысячны мітынг. Мэр Беслану сказаў, што “няма сям’і у Беслане, нават няма сям’і ва ўсёй Паўночнай Асэтыі, якая б ні страціла блізкага”. На пахаваньне у Беслане прыехалі многія афіцыйныя асобы, у іх ліку мэр Масквы Юры Лужкоў, прэзыдэнт Паўночнай Асэтыі Аляксандар Дзасохаў, сьпікер расейскага парляманту Сягрей Грызлоў, генэральны пракурор Расеі Уладзімер Усьцінаў. У Падмаскоўі адбылося сёньня пахаваньне двух супрацоўнікаў Міністэрства па надзвычайных сытуацыях Расеі, якія загінулі у Беслане.
XS
SM
MD
LG