Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Партыя Шродара прайграе на мясцовых выбарах


БЭРЛІН. Сёньня ў зямлі Саарланд на ўсходзе Нямеччыны адбыліся выбары ў мясцовую ўладу. Паводле папярэдніх зьвестак, Сацыял-Дэмакратычная партыя, якой кіруе канцлер Гэрхард Шродар, атрымала толькі 30% галасоў выбарцаў. На мінулых выбарах у 1999 годзе за сацыял-дэмакратаў галасавала 44%. Хрысьціянскія дэмакраты, якія кіруюць гэтай зямлёй цягам апошніх пяці гадоў, атрымалі 48% у параўнаньні з 44% зь мінулых выбараў. Аналітыкі кажуць, што гэты вынік – першая ластаўка зь меркаванага ланцугу паразаў сацыял-дэмакратаў на мясцовых выбарах. Экспэрты гавораць, што на меркаваньнях выбарцаў адбіліся новыя сацыяльныя рэформы, якія прапанаваў кабінэт Гэрхарда Шродара, у тым ліку, рашэньне скасаваць выплаты для беспрацоўных. Цягам апошніх пяці тыдняў кожны панядзелак з пратэстамі супраць рашэньня ўладаў на вуліцы Нямеччыны выходзяць дзесяткі тысячаў чалавек. Найбольш актыўна супраць новай рэформы выступаюць жыхары ўсходняй часткі краіны.
XS
SM
MD
LG