БЭЛГРАД. Сэрбія й Чарнагорыя сёньня прывіталі рашэньне Эўразьвязу весьці падрыхтоўку да далучэньня да аб''яднанай Эўропы зь дзьвюма рэспублікамі паасобку. Пра гэткае рашэньне Эўразьвязу было паведамлена ў суботу. Цяпер Сэрбія й Чарнагорыя – зьвяз дзьвюх рэспублік, што быў створаны пасьля вайны ў былой Югаславіі. Абедзьве рэспублікі хочуць далучыцца да Эўразьвязу, але пакуль ня здолелі выканаць патрабаваньне аб’яднанай Эўропы аб гарманізацыі палітычных і эканамічных сыстэмаў.