ВАРШАВА. У сталіцы Польшчы скончылася паседжаньне прадстаўнікоў краінаў, чые войскі уваходзяць у склад міжнароднай дывізіі пад польскім камандаваньнем.
Гэтыя дзяржавы ня будуць скарачаць колькасьць сваіх вайскоўцаў да таго часу, пакуль у Іраку не адбудуцца выбары. Такі вынік дзьвухдзённай сустрэчы у Варшаве прадстаўнікоў 15 краінаў удзельнікаў кааліцыі. Пра гэта пасьля сустрэчы, якая была закрытая для журналістаў, паведаміў намесьнік кіраўніка генэральнага штабу польскага войска генэрал Мэчыслаў Цэнюх. Да міжнароднай дывізіі у бліжэйшым часе далучацца яшчэ 50 жаўнераў з Арменіі. Апрача таго, з Арменіі у Ірак будуць накіраваныя некалькі дзесяткаў аўтамабіляў і мэдычныя супрацоўнікі.
Цяпер у склад міжнароднай дывізіі уваходзяць каля 6,5 тысячаў вайскоўцаў, у іх ліку 2,5 тысячаў – палякі