Менск. Аляксандр Лукашэнка падпісаў дэкрэт аб “Аб чальцах Цэнтральнай камісіі Беларусі па выбарах і правядзеньні рэспубліканскіх рэфэрэндумаў з правам дарадчага голасу ў часе правядзеньня выбараў дэпутатаў палаты прадстаўнікоў трэцяга скліканьня. У прэсавай службе кіраўніка Беларусі кажуць, што цяпер кожная зарэгістраваная ў краіне палітычная партыя атрымала магчымасьць накіраваць ў склад Цэнтарвыбаркаму свайго прадстаўніка, які будзе мець права дарадчага голасу.