Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пратэсты супроць рэформы адукацыі у Латвіі


РЫГА. Каля 200 пікетоўшчыкаў сабраліся раніцай сёньня каля будынку суду у сталіцы Латвіі, дзе абвешчалася рашэньне пра адміністратыўнае пакараньне удзельнікаў руху супроць рэформы адукацыі. У ліку пікетоўшчыкаў і дэпутат з аб’яднаньня “За правы чалавека у адзінай Латвіі” Уладзімер Бузаеў. Каля будынку суду дзяжураць дзесяць экіпажаў паліцыі. Учора увечары чацьвёра актывістаў руху у абарону расейскіх школаў, якія тыдзень таму пачалі галадоўку пратэсту, прыкавалі сябе ланцугамі да дзьвярэй будынку Кабінета міністраў. Паліцыянты разрэзалі ланцугі і сем чалавек былі затрыманыя. Паводле дэпутата Рыжскай Думы Аляксандра Гільмана, галадоўка будзе працягвацца і у пастарунку.
XS
SM
MD
LG