ДАХА. Міжнародная супольнасьць ня спыняе спробаў вызваліць двух захопленых францускіх журналістаў, Жоржа Мальбруно і Хрысьціяна Чэсно. Захопнікі – групоўка Ісьлямская армія Іраку – патрабуюць ад Францыі адмены забароны мусульманскіх хустак у навучальных установах. Папа Ян Павал Другі заклікаў захопнікаў вызваліць журналістаў.
Прэсавы прадстаўнік з Рады Францыі па пытаньнях мусульманскай рэлігіі паведаміў, што будзе накіраваная дэлегацыя у Багдад дзеля вызваленьня францускіх журналістаў.
Міністар замежных справаў Францыі Мішэль Барн’е знаходзіцца цяпер у Катары з місіяй дзеля вызваленьня журналістаў.