Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менскі абласны суд адхіліў скаргу жодзінскай актывісткі АГП


Менскі абласны суд адхіліў скаргу актывісткі Аб’яднанай грамадзянскай партыі з Жодзіна Людмілы Шчэрбовіч на дзеяньні Менскага аблвыканкаму і Менскага абласнога савету дэпутатаў. Падчас фармаваньня акруговых камісіяў чыноўнікі гэтых абласных структур без аніякага тлумачэньня адмовілі спадарыні Шчэрбовіч уключыць яе ў склад камісіі. У рашэньні суду актывістцы АГП прапанавана зьвярнуцца ў Цэнтрвыбаркам.
XS
SM
MD
LG