ТЭГЭРАН. Іран сёньня заклікаў неадкладна вызваліць двух францускіх журналістаў, захопленых у Іраку у закладнікі. Прадстаўнік Асацыяцыі за абарону свабоды прэсы у Іране Машалах Шамс-оль-Ваэзін заявіў, што ён сам жадае паехаць у Ірак, каб вызваліць францускіх журналістаў. Ён сказаў:“Я заявіў пра сваю гатовасьць ехаць у Ірак і пачаць перамовы з тымі, хто мае уплыў на групу, якая трымае закладнікаў. Я спадзяюся, што мая прапанова будзе прынятая. Я гатовы ехаць у Ірак неадкладна з тым, каб падрыхтаваць глебу для вызваленьня нашых двух дарагіх калегаў ”. Раней прэзыдэнт Францыі Жак Шырак паўтарыў свой заклік вызваліць журналістаў. Захопнікі далі дадатковыя 24 гадзіны – да сёньняшняга вечара – каб Францыя выканала патрабаваньне адмяніць закон, які забараняе насіць мусульманскія хусткі у францускіх дзяржаўных навучальных установах.