КАБУЛ. Талібан заяўляе, што будзе ўзмацняць тэрарыстычныя замахі ў Аўганістане напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў, што адбудуцца ў кастрычніку.
Між тым у сталіцы Аўганістану ў выніку учорашняга выбуху загінулі як найменей 9 чалавек. Адказнасьць за гэты напад узяў на сябе Талібан.
Прадстаўнік амэрыканскага войска Скот Нэльсан сёньня паведаміў, што сярод загіблых - трое амэрыканцаў, трое афганцаў і трое нэпальцаў.