Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Францыя спрабуе вызваліць журналістаў-закладнікаў


КАІР. Гэнэральны сакратар Арабскай Лігі Амр Муса заклікаў вызваліць двух францускіх журналістаў, якіх ісьлямісцкая групоўка у Іраку трымае у закладніках. Амр Муса сустракаўся сёньня у Каіры з міністрам замежных справаў Францыі Мішэлем Барн’е, які прыехаў з тэрміновай місіяй дзеля вызваленьня журналістаў-закладнікаў. Групоўка, якая называе сябе Ісьлямскай арміяй у Іраку захапіла двух журналістаў і запатрабавала ад Францыі скасаваць забароны на рэлігійную атрыбутыку у францускіх навучальных установах. Групоўка вызначыла тэрмін, які заканчваецца сёньня увечары, і не паведаміла, што будзе зроблена, калі Францыя ня выканае патрабаваньне. Мяркуецца, што менавіта гэтая групоўка забілі італьянскага журналіста, калі быў праігнараваны ультыматум – патрабаваньне вывесьці італьянскія войскі з Іраку. Прадстаўнік ураду Францыі заявіў, што яго краіна ня мае намеру зьмяніць прыняты закон.
XS
SM
MD
LG