БАГДАД, Прэм’ер-міністар пераходнага ураду Іраку Іяд Аляўі сустракаўся з прадстаўнікамі шыіцкіх ваяўнікоў, каб пераканаць іх прыняць умовы амністыі, якія прапануюць ірацкія улады. Памочнік радыкальнага шыіцкага лідара Муктады ас-Садра сёньня паведаміў, што ас-Садр абвесьціў перамір’е ва ўсёй краіне і што яго узброенныя прыхільнікі далучацца да палітычных працэсаў у Іраку.