Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Малдова абвясьціла аб завяршэньні перамоваў з Прыднястроўем


КІШЫНЭЎ. Прэзыдэнт Малдовы Ўладзімер Варонін сёньня заявіў пра завяршэньне перамоваў аб уз’яднаньні з сэпаратысцкім рэгіёнам Прыднястроўе. Варонін абвясьціў, што ўсе далейшыя размовы будуць весьціся толькі з тымі, хто стаіць за лідарамі Прыднястроўя. Мяркуецца, што Варонін меў на ўвазе Расею і Ўкраіну, дзьве краіны, якіх Кішынэў абвінавачвае ў падтрымцы сэпаратыстаў. Варонін скрытыкаваў лідараў Прыднястроўя, заявіўшы, што рэгіён стаў паліцэйскай дзяржавай, дзе няма павагі да правоў чалавека, а таксама няма клопату аб дабрабыце людзей.
XS
SM
MD
LG