БРУСЭЛЬ. Эўракамісія сёньня паведаміла пра сваё рашэньне выдаткаваць 4 мільёны эўра гуманітарнай дапамогі Абхазіі і іншым часткам заходняй Грузіі. Прэсавы сакратар камісіі Жан-Чарльз Элерман-Кінгомбэ ў размове з Радыё Свабода сказаў, што Эўразьвяз спрабуе прыцягнуць увагу да гэтак званых “пазабытых крызысаў”, якія пачаліся разам з вайной 90-х гадоў.
(Жан-Чарльз Кінгомбэ) “Некалькі сотняў тысячаў людзей былі вымушаныя пакінуць свае дамы, там існуюць вялікія праблемы з мэдычнай дапамогай, ёсьць праблемы з забясьпячэньнем харчаваньнем. Пакуль існуюць гэтыя праблемы, і Грузія, на жаль, ня здолела прыцягнуць да гэтага ўвагу міжнародных спонсараў”.
У Абхазіі сярэдняя пэнсія застаецца на ўзроўні 3 даляраў на месяц. Выдаткаваныя Эўразьвязам 4 мільёны эўра пойдуць на забесьпячэньне 80 тысячаў людзей асноўнымі прадуктамі харчаваньня, для 60 тысячаў людзей будзе распрацаваная спэцыяльная праграма, з удзелам у якой яны будуць мець магчымасьць працаваць і атрымліваць прадукты, для 5 тысячаў падлеткаў будуць падрыхтаваныя дадатковыя праекты.