БАСРА. Найвышэйшы шыіцкі духоўны лідэр аятала Алі Ас-Сістані вярнуўся ў Ірак пасьля лекаваньня ў Лёндане. Ас-Сістані, які знаходзіўся ў брытанскай сталіцы амаль месяц, прыляцеў спачатку ў Кувэйт, адкуль пад аховай войска быў перавезены ў горад Басра, што на поўдні Іраку.
Шмат хто спадзяецца, што ас-Сістані дапаможа спыніць супрацьстаяньне паміж войскамі кааліцыі і ўзброенымі прыхільнікамі радыкальнага шыіцкага клірыка Мактады ас-Садра ў Нэджэфе.
Між тым у гэтым горадзе працягваюцца цяжкія баі. Танкі войскаў кааліцыі і аддзелы ірацкай ўрадавай гвардыі падышлі вельмі блізка да маўзалею Імама Алі – шыіцкай сьвятыні – дзе забарыкадаваліся прыхільнікі ас-Садра.
Уначы амэрыканская авіяцыя бамбавала пазыцыі садрыстаў вакол маўзалею. Раней ім было запрапанавана здацца альбо памерці.
Прадстаўнік амэрыканскага войска Майкл Трок-мортан заявіў.
(Трокмортан) “Цяпер мы спрабуем надаць апэрацыі патрэбную форму, падрыхтаваць поле бою. Мы паставім нашых праціўнікаў у больш невыгоднае становішча перад тым як пачаць рэальныя баявыя дзеяньні”.