Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты мінулага – 25 жніўня


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Беларуская прэса розных гадоў 25 жніўня

“Минские ведомости” ў гэты дзень 1884 году прапануюць такі вось узор тагачаснай рэклямы: “Радуга” – ілюстраваны сямейны часопіс літаратуры, мастацтва, тэатру, музыкі і мод. У 1884 годзе 50 нумароў з дадаткамі: “Акордъ” – навіны з музычнага сьвету, ноты для фартэпіяна і сьпеваў 25 разоў на год; “Сцена” – навіны з тэатральнага сьвету 25 разоў на год. Тэатральныя п’есы, зручныя для аматарскага выкананьня, артыкулы пра тэатральнае мастацтва; “Моды” – часопіс парыскіх мод 12 разоў на год з тэкстам і карцінамі з Парыжу”.

“Беларуская крыніца”, год 1934. Тут надрукаваны ліст уцякачкі з Савецкай Беларусі нейкай А.Ракецкай: “Менск моцна разбудаваны і цяпер прыгожы горад. Гэта прыгожая сталіца Беларусі. У Савецкай Беларусі адчуваецца, што гэта сапраўды беларуская дзяржава: усюды і ўсе, апрача чэкістаў ды жыдоў-партыйцаў і чыноўнікаў, прыехаўшых здалёку, гавораць пабеларуску. У школах дзяцей вучаць пабеларуску, газэты, аб’яўленьні, распараджэньні і ўсялякія афішы напісаны і надрукаваныя пабеларуску. Прашэньні ўсюды падаюцца пісаныя пабеларуску і выдаюць дакуманты напісаныя так-жа пабеларуску. Каб не бальшавізм і каб не камуністычныя парадкі, дык усё было-б добра, было-б даволі хлеба і добра людзём жылося-б”.

“Трэці год будуецца Менская атамная цеплаэлектрацэнтраль”, паведамляе ў 1984 годзе “Вечерний Минск”. “Будаўніцтва вядзецца на трох рабочых пляцоўках – на прамысловых, дзе ўзводзяцца непасрэдна прамысловыя аб’екты АТЭЦ, на піянэрскім паселішчы, дзе будуць жыць і ўжо жывуць першабудаўнікі атамнай, і на тым месцы, дзе памкнуцца ў вышыню будынкі, пралягуць шырокія праспэкты і вуліцы новага гораду будучых энэргетыкаў і будаўнікоў… Будаўнікі поўныя рашучасьці ўвесьці ў ход у 1989 годзе першы энэргаблёк Менскай атамнай цеплацэнтралі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG