Свой посьпех, да якого яна ішла літаральна сямімільнымі крокамі, Юлія Несьцярэнка ў часе прэсавай канфэрэнцыі ў суботу ўначы тлумачыла так: “Я веру ў Бога і думаю, што Бог, убачыўшы ўсе мае намаганьні, вырашыў мне дапамагчы”, — піша нямецкая “Die Welt”.
Паводле нямецкай “Frankfurter Allgemeine”, падобныя тлумачэньні наўрад ці могуць некага задаволіць, аднак пярэчыць ім немагчыма. Хто яшчэ год таму ведаў гэтую бялявую спрынтэрку, якая сваім пераможным бегам у Афінах распачала новую эру ў лёгкай атлетыцы? Тая спартовая тэрыторыя, якая традыцыйна належала амэрыканскім чорным газэлям, праз 24 гады, праўдападобна, ізноў адышла да эўрапейцаў.
Як піша аўстрыйская “Die Presse”, пасьля перамогі Несьцярэнкі было такое адчуваньне, што ўсё гэта адбываецца не ў Афінах, а ў Маскве ці Менску ў далёкім мінулым. Менавіта 24 гады таму, на маскоўскай Алімпіядзе-80, якая байкатавалася заходнімі краінамі, найлепшымі былі беласкурыя легкаатлеткі з савецкай імпэрыі. Тады, у 1980-м, дыстанцыю 100 мэтраў выйграла савецкая спрынтэрка Кандрацьева. Цяпер, у Афінах, калі напярэдадні гульняў з прычыны пазытыўных допінг-тэстаў выбылі некалькі вядомых амэрыканскіх легкаатлетак, ізноў перамагла белая спартоўка, на гэты з імпэрыі Лукашэнкі, Юлія Несьцярэнка.
Зь невядомай спрынтэркі ў алімпійскія чэмпіёнкі — гэта сапраўдны тэмп ракеты, — піша аўстрыйская газэта.
Паводле швайцарскай “Neue Zuercher Zeitung”, акрамя веры ў Бога, Юлія Несьцярэнка называе журналістам яшчэ тры прычыны сваёй перамогі.“Па-першае, разам з мужам, таксама спартоўцам, яны зьехалі з бацькоўскай кватэры ў інтэрнат. Апроч таго, у Юліі зьявіўся новы масажыст, які вельмі добра робіць сваю працу. І, нарэшце, апошнім часам яе трэнэр, якому яна ва ўсім давярае, цалкам зьмяніў мэтодыку трэніровак”.
Што да новых мэтодыкаў, — піша швайцарская газэта, то ўсё выглядае вельмі лягічным. Год таму, у свае 24, Юлія была нікому не вядомая, а ў 25 гадоў стала алімпійскай чэмпіёнкай. Як сьведчыць Юлія, менавіта новыя элемэнты, якія яна засвоіла ў часе трэніровак, а таксама істотная страта вагі дапамаглі ёй пасьпяхова выступіць у Будапэшце і Рыме. У часе гэтых спаборніцтваў яна атрымала сапраўдную веру ў сябе і адчула, што зможа быць хутчэйшай за іншых”.
Пра нейкія дэталі спартовых мэтодык Юля гаварыць адмаўляецца. Што да кантролю на допінг, то спартоўка праходзіла некалькі тэстаў, і ўсе яны былі адмоўныя.
Як піша аўстрыская “Die Presse”, сёньня ў лёгкай атлетыцы адчуваецца вецер пераменаў, і відаць новых трыюмфатараў. Праўдападобна, што з амэрыканскага агня лёгкая атлетыка трапляе ва ўсходнеэўрапейскае полымя.
Сама Юля Несьцярэнка ніяк не камэнтуе падобных меркаваньняў. Яна кажа журналістам: “Я вельмі рада маёй перамозе. Аднак цяпер мне больш за ўсё хацелася бы дадому, да маёй сям’і і сяброў”.
Гл. таксама: Юлія Несьцярэнка - “залатое дзіця” Берасьця Самая хуткая жанчына плянэты жыве ў Беларусі Дзень восьмы – сэнсацыйны залаты мэдаль у бегу на 100 мэтрах у Беларусі