ТЭГЕРАН. Іранскія прадстаўнікі заявілі сёньня, што з дапамогай Расеі Іран мае намер пабудаваць некалькі ядзерных рэактараў.
Паводле аднаго з кіраўнікоў іранскай атамнай праграмы, Азадола Сабуры адпаведныя дамоўленасьці з Расеяй у гэтай справе ўжо падпісаныя.
Сабуры сказаў, што першы рэактар у горадзе Бушэр пачне працаваць у 2006 годзе.