Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзень восьмы – сэнсацыйны залаты мэдаль у бегу на 100 мэтраў у Беларусі


RFE/RL У суботу, у восьмы дзень Алімпіяды, адбываліся спаборніцтвы за 32 камплекты алімпійскіх узнагародаў. Беларускія спартоўцы бралі ўдзел у сямі відах алімпійскай праграмы. Найвялікшая сэнсацыя – перамога Юліі Несьцярэнкі ў бегу на 100 мэтраў.

* Юлія Несьцярэнка заваявала залаты мэдаль у адным самых прэстыжных відах Алімпіяды – бегу на 100 мэтраў. Яна прабегла дыстанцыю за 10,93 сэкунды. Другой была Ляўрын Уільямс з ЗША, трэцяй – Вэраніка Кэмпбэл зь Ямайкі.

* У кіданьні дыска заваявала бронзавы мэдаль беларуска Ірына Ячэнка з Гомелю. Яна кінула дыск на 66.17 м. На першым месцы – расейка Натальля Садова (67.02 м), а на другім – Анастасься Келесідоў з Грэцыі (66.68 м).

* Сярэбраны мэдаль заваявала двухкратная чэмпіёнка па акадэмічным веславаньні Кацярына Карстэн, яе вынік – 7:22,04 сек. Кацярыну Карстэн апярэдзіла Катрын Рутшав– Стампароўскі зь Нямеччыны на 4,8 сэк.

* Яшчэ адзін мэдаль у веславаньні заваявала беларуская пара Натальля Гелах і Юлія Бічык. Яны занялі трэцяе месца і атрымалі бронзавы мэдаль.

* Цяжкаатлет Андрэй Рыбакоў заваяваў срэбраны мэдаль, выступаючы у вагавой катэгорыі да 85 кіляграмаў. У суме ў двух відах ён набраў 380 кіляграмаў. Яго апярэдзіў грузін Георгій Асанідзэ. Іншы беларус у гэтай вагавой катэгорыі Аляксандар Анішчанка заняў шостае месца (370 кг).

* На вечар восьмага дня Алімпіяды беларуская зборная мае 10 мэдалёў – два залатыя (дзюдаіст Ігар Макараў і бягуньня Юлія Несьцярэнка), тры срэбраныя (цяжкаатлеты Андрэй Рыбакоў і Ганна Бацюшка ды вясьлярка Кацярына Карстэн) і пяць бронзавых (Ірына Ятчанка, Сяргей Мартынаў, Натальля Цылінская, Тацяна Стукалава і экіпаж весьляроў Натальля Гелах і Юлія Бічык ).

* Беларускі батутыст Зьміцер Паляруш заняў чацьвёртае месца ў фінальных спаборніцтвах. Золата заваяваў украінец Юры Нікіцін, срэбра – расеец Аляксандар Маскаленка, бронзу – немец Генрык Штэхлік. На мінулай Алімпіядзе Зьміцер Паляруш заваяваў срэбра.



Гл. таксама • Інтэрвію зь Юліяй Несьцярэнка і яе мужам
XS
SM
MD
LG