ДАКА. У сталіцы Бангладэш сёньня як найменей 14 чалавек загінулі у выніку выбухаў, якія адбыліся каля штаб-кватэры партыі у часе выступу пад акрытым небам лідара апазыцыйнай партыі Народная Ліга, Шэйк Хасіны Уэзэд, якая раней займала пасаду прэм’ер-міністра. Параненыя сотні чалавек. Шэйк Хасіна Уэзэд лёгка параненая у нагу.
Апошнімі месяцамі у Бангладэш адбыўся цэлы шэраг выбухаў; на пачатку гэтага месяца загінуў лідар апазыцыйнай партыі Народная Ліга у выніку выбуху горадзе Шыльхет на паўночным усходзе краіны.