Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты мінулага – 20 жніўня


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Беларуская прэса розных гадоў 20 жніўня

“Звязда”, 1924 год:

“Днямі ў друку прамільгнула зацемка пра тое, што Наркамасьветы прапануе Саўнаркаму ўзяць на дзяржбюджэт трупу Галубка… Такая прапанова можа выклікаць толькі зьдзіўленьне, таму што, згодна са статыстыкай усерабмаста, у СССР такіх калектываў, што абслугоўваюць працоўных, налічваецца некалькі соцень. Рэпэртуар гэтых калектываў (даўным-даўно) адхіліўся ад “культурных цешчаў” і т.п. лухты, якой гэтак слаўны калектыў Галубка. А калі дадаць да гэтага часткова паўаматарскі склад ягонай трупы, дык узяцьцё на дзяржбюджэт гэтага калектыву ляжа на плечы дзяржавы толькі лішнім клопатам”.

“Звязда”, 1934 год. Ліст камсамольца М.Навіцкага:

“Старшыня калгаса “Пераможца”, Горацкага раёна, П.Белавусаў — сын былога эксплаататара, у час грамадзянскай вайны быў дэзертырам. Ён разам з брыгадзірам першай брыгады – сынам ліхвяра – З.Пайковым і рахункаводам М.Васькоўскім шкодзяць калгасу. Яшчэ ў 1933 годзе яны згнаілі больш 300 пудоў бульбы і палову калгаснага сена. Вясной з-за недахвату сена Белавусаў прадаў дзьве калгасныя каровы. Насенне зімой пагнаілі, больш паловы пасеву яравых не ўзышло. Калі хто з калгаснікаў робіць заўвагу Белавусаву, то ён адказвае: “Хто пойдзе супроць мяне, то заганю на Салаўкі”.

“Витебский курьер”, 1994 год:

“Пра тое, што адбылося ў вёсцы Макаранкі Лёзьненскага раёну ў ноч з 11 на 12 жніўня, мясцовыя жыхары будуць складаць легенды. Менавіта тут тыдзень таму перакуліліся тры фуры, гружаныя гарэлкай. Шэсьць кантэйнэраў. 70 тысяч бутэлек. Літровых. “Цар Пётр”. Жыцьцё калгасу “Новы шлях” было паралізавана на некалькі дзён… Да таго часу, як на месца здарэньня прыбылі работнікі Віцебскай мытні, у акрузе не было аніводнага цьвярозага жыхара”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG