ГАЗА. У Паласе Газа адбыўся выбух у доме аднаго зь лідэраў экстрэмісцкай групоўкі “Хамас” Ахмэда аль-Джабары.
Паведамляецца, што ў выніку выбуху чацьвёра палестынцаў загінулі, а 11, у тым ліку і сам аль-Джабары параненыя.
Прычыны выбуху дакладна невядомыя. Адныя кажуць, што ў дом выпусьціў ракету ізраільскі гэлікоптэр, іншыя абвяргаюць гэта.
Ізраільскія вайскоўцы ніяк не камэнтуюць гэты выпадак.