ТЫРАСПАЛЬ. Аўтарытэтная міжнародная праваабарончая арганізацыя “Міжнародная амністыя” зганіла рашэньне ўладаў непрызнанай Прыднястроўскай рэспублікі закрыць школы, дзе выкладаньне адбываецца на малдаўскай мове. Праваабаронцы назвалі гэтыя захады грубым парушэньнем права на свабоду слова. У адказ на закрыцьцё школаў, дзе вучыліся каля 4,5 тысячаў дзяцей, ўрад Малдовы распачаў эканамічную блякаду Прыднястроў’я.