Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізноў страляніна ў Грузіі


ТБІЛІСІ. У Паўдзённай Асэтыі ўчора ў вечары ізноў распачалася страляніна. Раней грузінскія і паўдзённаасэцінскія вайскоўцы правялі сумесную апэрацыю супраць некантраляваных узброеных груповак, якія правакуюць перастрэлкі. Прадстаўнікі Паўдзённай Асэтыі заяўляць, што страляніну вядзе аддзел МУС Грузіі, камандзір якога перастаў падпарадкоўвацца загадам Тбілісі. Між тым прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі зьвярнуўся да сусьветных лідараў з просьбай склікаць міжнародную канфэрэнцыю ў пытаньні крызысу у Паўдзённай Асэтыі. Ліст з прапановай перададзены амбасадам у сталіцы Грузіі.
XS
SM
MD
LG