Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Перадысьлякацыя войскаў ЗША


ВАШЫНГТОН. Чакаецца, што прэзыдэнт Злучаных Штатаў Джордж Буш заявіць сёньня пра пляны перасоўваньня дзясяткаў тысячаў амэрыканскіх жаўнераў з Базаў ЗША ў Эўропе і Азіі. Учора міністар абароны ЗША Доналд Рамсфэлд, які праводзіў перамовы ў Санкт-Пецярбургу са сваім расейскім калегам Сяргеем Івановым, заявіў, што значная колькасьць жаўнераў будзе пераведзеная зь Нямеччыны ў іншыя краіны і ў ЗША. Паводле амэрыканскіх уладаў, перадысьлякацыя войскаў зьвязаная з неабходнасьцю больш актыўна змагацца зь іслямскім тэрарызмам, а таксама з тым, што ў Эўропе не патрэбна столькі амэрыканскіх жаўнераў, як гэта было ў часы халоднай вайны.
XS
SM
MD
LG