ТБІЛІСІ. Мінулае начы адбыліся перастрэлкі у Паўдзённай Асэтыі, нягледзячы на дамову аб перамір’і. Міністар абароны Грузіі Георгі Барамідзэ заявіў, што яго аўтакалёны былі абстраляныя з мінамётаў і ён загадаў страляць у адказ. Паводле міністра абароны Грузіі, “на паўдзённа-асэтынскім баку ёсьць параненыя”. Афіцыйных зьвестак з Паўдзённай Асэтыі пакуль ня было.
Тым часам, іншыя сутыкненьні адбыліся у рэгіёне, некалькі грузінскіх жаўнераў параненыя. Падрабязнасьці падаюцца супярэчлівыя.
Раней, міністар абароны Расеі Сяргей Іваноў адхіліў абвінавачваньні з боку Грузіі у тым, што расейскія міратворцы прыймаюць бок Паўдзённай Асэтыі у канфлікце.