КАНБЭРА. “Паўночная Карэя мае балістычныя ракеты, якія могуць даляцець ня толькі да ЗША, але й да Аўстраліі”, - заявіў кіраўнік МЗС Аўстраліі Аляксандр Даўнэр.
Аўстралія – адная з нешматлікіх дзяржаваў, якая мае дыпляматычныя дачыненьні з КНДР, але таксама як і іншыя патрабуе, каб Пхэньян цалкам адмовіўся ад ядзерных распрацовак.
(Даўнэр) “Паўночнакарэйскія ракеты могуць, - хаяця я і ўпэўены, што гэта не здарыцца, - але яны могуць даляцець да Аўстраліі. Я не кажу, што Пхэньян пагражае нашай краіне, але хачу падкрэсьліць, што ў Паўночнай Карэі ідзе вельмі актыўная праца над ядзернай праграмай”