Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цытаты мінулага – 13 жніўня


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі, Менск Беларуская прэса розных гадоў 13 жніўня

“Наша ніва”, 1914 год:

“Апошнімі днямі паміж жыхароў Вільні пайшлі чуткі аб тым, што бытцым паліцыі загадалі сабраць у жыхароў Вільні падушкі, наўлечкі і посьцілкі на патрэбы ваенных лазарэтоў. Пры гэтым расказвалі, што на кожнаго чэлавека будзе пакінута толькі па аднэй падушцы, пасьцілцы і наўлечцы. Аказалася, што і запраўды нейкая банда шышоў хадзіла па кватэрах і адбірала ад жыхароў падушкі і пасцельную бялізну. Цяпер гэтую банду шышоў ловіць паліцыя”.

“Сын Беларуса”, 1924 год:

“Як ужо ў нас пісалася, у БССР заведзены новы адміністрацыйны падзел: замест губэрняў і паветаў – вокругі, замест валасьцей — райёны. Новыя вокругі ў сярэднім маюць такі выгляд: па займаным абшары вокруг у сярэднім ровен 10.000 кв. вёрст, а па ліку жыхарства — 40.000 чалавек… Найбольш густа заселены Калінінскі (54 чал. на 1 кв.вярсту) і Аршанскі (52 чал.) вокругі… Сярэдне заселены Менскі (40 чал.), Слуцкі (37 чал.), Полацкі (35 чал.), Бабруйскі (34 чал.) і Барысаўскі (30 чал.). Рэдка заселены Мазырскі вокруг (21 чал. на 1 кв. вярсту)”.

“Могилевские ведомости”, 1994 год. Юрысконсульт Марына Фядосенка:

“10 жніўня 1994 году Прэзыдэнт Рэспублікі Беларусь А.Г.Лукашэнка паведаміў жыхарам рэспублікі, што 30% свайго заробку будзе пералічаць у бюджэт. Ён прасіў багатых людзей зрабіць тое ж самае. Я не багатая. Я нават бедная… Нягледзячы на цяжкасьці, я вырашыла, што варта дапамагчы рэспубліцы. Прашу ўнёсак памеру 30% месяцавай заробнай платы пералічыць у бюджэт. Было б лепш адкрыць рахунак у рэспубліканскім банку, на які пералічваюць унёскі, і даць магчымасьць Прэзыдэнту Рэспублікі Беларусь аднаасобна распараджацца гэтым рахункам са справаздачай перад народам”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG