Лінкі ўнівэрсальнага доступу

РБ ААН будзе галасаваць за новую місію ААН у Іраку


Нью-Ёрк. Сёньня, як мяркуецца, адбудзецца галасаваньне Рады бясьпекі ААН у пытаньні выдачы аднагадовага мандату місіі ААН у Іраку. Генэральны сакратар ААН Кофі Анан загадаў спыніць дзейнасьць місіі ў Іраку пасьля таго, як у мінулым годзе 22 чалавекі сталі ахвярамі выбуху бомбы ў штаб-кватэры місіі ў Багдадзе. Прадстаўнік Кофі Анана Ашраф Джэхангір Казі, як мяркуецца, у найбліжэйшым часе прыляціць у Багдад, каб дапамагчы ў арганізацыі нацыянальнай канфэрэнцыі, асноўная задача якой – абраньне сябраў пераходнага ўраду Іраку.
XS
SM
MD
LG