Паводле зьвестак праваабарончага цэнтру “Вясна”, праблемы з рэгістрацыяй ініцыятыўных груп узьніклі ў прадстаўнікоў дэмакратычных сіл Полацку, Шчучына, Барысава, іншых рэгіёнаў. Тут заўважана такая тэндэнцыя: некаторыя сябры створаных ініцыятыўных груп апынуліся пад прэсінгам мясцовага начальства, якое запатрабавала адмовіцца ад падтрымкі дэмакратаў. У выніку рэгістрацыя гэтых ініцыятыўных груп трапіла пад пагрозу. Напрыклад, у Барысаве лідэр мясцовай суполкі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Леў Марголін і кіраўнік тутэйшай суполкі Партыі БНФ Сяргей Салаш зь першай спробы не зарэгістравалі свае ініцыятыўныя групы ў выбарчай акрузе №77. У прыватнасьці, вось што мне паведаміў на гэты конт спадар Марголін:
(Марголін: ) “Сытуацыя, як я ведаю, аднолькавая: што ў мяне, што ў Сяргея Салаша. Аднаго зь сяброў маёй ініцыятыўнай групы выклікалі ў аддзел кадраў заводу “Аўтагідраўзмацняльнік”, дзе начальнік аддзелу кадраў адначасова ёсьць сябрам акруговай камісіі №77. А паколькі гэтая жанчына –кантрактніца, то ёй сказалі, што Марголін, канешне, добры хлопец, але ў яго ўсё роўна нічога не атрымаецца, а ты можаш праз год страціць працу. Далі ёй надрукаваную паперку, дзе яна паставіла свой подпіс, што нібыта безь яе згоды ўключылі ў гэтую ініцыятыўную групу. Яна гэта зрабіла, бо губляць ёй работу не вельмі хацелася”.
Адмова ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы спадара Марголіна стала наступствам адміністрацыйнага ціску ў Барысаве. А як тлумачаць прычыны нерэгістрацыі прадстаўнікі акруговай выбарчай камісіі №77?
Яны не пагаджаюцца са спадарамі Марголіным і Салашам у тым, што камісія прыняла незаконнае рашэньне. На думку прадстаўнікоў гэтай акруговай камісіі, у тым, што вынесена такое рашэньне, вінаватыя самі барысаўскія дэмакраты, якія нібыта пры фармаваньні ініцыятыўных груп парушылі выбарчае заканадаўства. У прыватнасьці, старшыня акруговай камісіі №77 Васіль Баранік зазначыў наступнае:
(Баранік: ) “Парушана патрабаваньне Выбарчага кодэксу. Ёсьць заява ад выбаршчыкаў. Мы нічога ад сябе не робім, а мы проста рэагуем на заявы выбаршчыкаў. Усе гэтыя моманты тлумачацца Выбарчым кодэксам. Кожны можа трактаваць па-свойму, але ёсьць закон, які не дазволена нікому парушаць. У гэтых асоб ёсьць выпіскі з пратаколу і калі яны з чымсьці ня згодныя, яны маюць права абскардзіць у Цэнтральнай выбарчай камісіі”.
Што ў гэтай сытуацыі зьбіраюцца рабіць барысаўскія дэмакраты: скардзіцца, як ім раіць старшыня акруговай камісіі альбо спыняць удзел у выбарчай кампаніі? Як паведамілі і Леў Марголін, і Сяргей Салаш пакуль яны не зьбіраюцца апускаць рук. Паколькі прыём заяваў на рэгістрацыю ініцыятыўных груп сканчаецца 12 жніўня, то яны падалі паўторна заявы ў акруговую камісію. Пры гэтым яны ўнесьлі некаторыя зьмены ў сьпісы сваіх ініцыятыўных груп.
Якім будзе паўторнае рашэньне на гэты конт акруговай камісіі – цяжка сказаць. Аднак той жа спадар Салаш не выключае новай спробы выключыць барысаўскіх дэмакратаў з выбарчай кампаніі.
Паводле яго, у гэтай жа акрузе №77 зьбіраецца балятавацца цяперашні дэпутат Палаты прадстаўнікоў Віктар Гумінскі, ініцыятыва і кандыдатура якога нібыта ўхвалена Аляксандрам Лукашэнкам. Прынамсі, паступаюць сыгналы і зь іншых рэгіёнаў, што такім кандыдатам улады ствараюць прывілеяваныя выбарчыя ўмовы. Напрыклад, ёсьць зьвесткі, што ў Лепельскай выбарчай акрузе №23 зьбіраецца вылучацца вядомы прадстаўнік атачэньня Лукашэнкі Раман Унучка. Вось што мне паведаміў сябра грамадзкага аб’яднаньня прадпрымальнікаў “Пэрспэктыва” Алег Тычына, які таксама падаў тут заяву на рэгістрацыю сваёй ініцыятыўнай групы:
(Тычына: ) “Адзін чалавек хадзіў у акруговую камісію і хацеў там даведацца, як там падаваць дакумэнты на стварэньне ініцыятыўнай групы, і старшыня камісіі заявіла, што ўжо вызначана, хто будзе дэпутатам, таму нібыта няма сэнсу падаваць вам свае дакумэнты. Ужо вызначана, што ўся дапамога будзе аказвацца толькі Ўнучку, а астатнія будуць выціскацца. Як казаў тут адзін прадстаўнік сілавых структур, на астатніх будзе аказвацца ціск”.