Штогод 10 жніўня адзначаецца сьвята вобразу Супрасьльскай Божай Маці. Пакланіцца цудадзейнаму абразу прыходзіць вялікае мноства паломнікаў. А знаходзіцца ён у старажытным храме на ўсходзе Польшчы, у Супрасьлі. У гэтым месцы традыцыйна жыве шмат праваслаўных беларусаў, таму на сьвяце і чуваць галоўным чынам беларускую мову і беларускія рэлігійныя сьпевы.
А ў беларусаў-каталікоў сёньня Лаўрын. “На Лаўрына”, казалі – “сьпяшай да млына”.
10 жніўня 1878 году прыйшоў на сьвет Еўсьцігней Міровіч, беларускі драматург і тэатральны рэжысэр. Міровіч ня толькі ставіў спэктаклі і граў на сцэне, але і пісаў п’есы. Іх назвы гавораць самі за сябе: “Машэка”, “Кастусь Каліноўскі”, “Каваль-ваявода”.
10 жніўня 1898 году нарадзіўся пісьменьнік Тадэвуш Даленга-Мастовіч. Пісаў ён па-польску, але прыйшоў на сьвет у Беларусі, на Глыбоччыне. І ў празаічных творах Даленгі-Мастовіча апісваецца сучасная яму міжваенная Беларусь. Да прыкладу, у рамане “Знахар”, паводле якога зьняты папулярны польскі фільм, паказаныя рэальныя падзеі і людзі нашага краю, а прататыпам галоўнага героя стаў Рафал Чарвякоўскі, заснавальнік польскае хірургічнае школы, які быў родам з Астраўца. І сёньня памяць пра Даленгу-Мастовіча зьберагаецца ў Глыбокім. На доме № 2 на вуліцы Савецкай пяць гадоў таму ў яго памяць устаноўлена мэмарыяльная табліца.
10 жніўня 1927 году ў Менску зьезд праваслаўных сьвятароў і вернікаў абвясьціў Беларускую Аўтакефальную Царкву. Старшыняваў на зьезьдзе біскуп бабруйскі Філарэт, бо ініцыятар аўтакефаліі мітрапаліт Мэльхісэдэк у той час сядзеў у бальшавіцкай турме. Да новастворанай Аўтакефаліі належала 407 сьвятароў зь іхнымі прыходамі, гэта значыць, амаль усе прыходы Беларусі. Беларуская праваслаўная аўтакефальная царква праіснавала 10 гадоў. У 1937-м усе сьвятары былі арыштаваныя НКВД і расстраляныя або загінулі ў канцлягерах.
10 жніўня 1874 году, 130 гадоў таму, нарадзіўся літоўскі прэзыдэнт Антанас Сьмятона. Менавіта ён стаў увасабленьнем міжваеннае або ковенскае Літвы, калі ў літоўцаў завяршылася станаўленьне сучаснае нацыі. На гэты пэрыяд часта спасылаюцца беларускія патрыёты, калі тлумачаць, чаму ў Беларусі працэс фармаваньня нацыі затрымаўся. Маўляў, не было тых дваццаці гадоў самастойнасьці, якія мела Літва. Беларусь у той час была падзеленая паміж Савецкім Саюзам і Польшчай. Калі ў 1940-м Літву далучылі да СССР, Антанас Сьмятона эміграваў у Нямеччыну, але літоўскі народ ужо быў дастаткова сьведамы, каб пяцьдзесят гадоў чакаць свайго новага гістарычнага шанцу – незалежнае краіны.