БАГДАД. Як найменей 6 чалавек загінулі і 16 параненыя у выніку бомбавага нападу у вёсцы Балад Руз. Паводле паліцыі, гэты напад самагубцы быў скіраваны на урадаўца, які быў паранены у выніку выбуху.
Паводле ірацкай паліцыі, як найменей чатыры чалавекі загінулі сёньня у выніку выбуху аўтобусу у горадзе Халідзьях, блізу Рамадзі, на захадзе ад Багдаду.