У шэрагу краінаў адбыліся арышты асобаў, зьвязаных з тэрарыстамі.
У Штаце Нью-Ёрк арыштаваны імам і заснавальнік мячэці ў горадзе Албэні. У Лёндане затрыманы чалавек, якога расшукваюць сьледчыя ворганы ЗША па абвінавачваньні ў фінансаваньні тэрарыстаў. Тры дні таму брытанскія паліцыя арыштавала 12 асобаў, якія наолежылі да мясцовай сеткі “Аль-Каеды”. Паведамляецца, што сярод затрыманых – адзін з кіраўнікоў “Аль Каеды” Абу Аль-Хіндзі, якога абвінавачваюць у падрыхтоўцы выбуху ў лёнданскім аэрапорце Гітроў.
Учора ў Савудаўскай Абрабіі быў арыштаваны адзін з лідэраў мясцовых ісламскіх экстрэмістаў – Фарыс Аль-Захрані. Ён абвінавачваецца ў датычнасьці да шматлікіх тэрактаў.