Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Допінг-кантроль у Афінах будзе больш жорсткім, чым на папярэдняй Алімпіядзе


Міхал Стэльмак, Менск Арганізатары цяперашняй Алімпіяды папярэджваюць, што допінг-кантроль у Афінах будзе больш жорсткім, чым на папярэдніх гульнях. Як ставяцца да гэтага беларускія алімпійцы?

Некалькі дзён таму Ўсясьветнае антыдопінгавае агенцтва, больш вядомае спартовай грамадзкасьці як ВАДА (WADA), правяло папярэднюю праверку на допінг шэрагу беларускіх алімпійцаў. У іх ліку праходзіў допінг-кантроль баксэр Аляксандар Апанасёнак. Ці палохаюць яго такія праверкі?

(Апанасёнак: ) “Чаго баяцца? Баяцца ня трэба. Аналіз мачы бярэцца на забароненыя прэпараты, якія ўсе вядомыя, – сьпіс ёсьць у нашага лекара. Яна ведае, што патрэбна даваць, а што – не. Таму, каб пазьбегнуць канфліктаў, мы наагул іх не ўжываем перад Алімпійскімі гульнямі”.

ВАДА склала адмысловы “чорны” сьпіс, які ўключае каля 10 тысяч фармакалягічных сродкаў, забароненых для ўжываньня спартоўцамі. Сярод іх як даўно знаёмыя стымулятары – скажам, амфэтамін, стрыхнін, какаін, так і малавядомыя. Гаворыць Жана Арэхава – адна зь лекараў беларускіх алімпійцаў.

(Арэхава: ) “Тыя прэпараты, што мы ўжываем, праходзяць строгую сэртыфікацыю й кантроль на наяўнасьць забароненых субстанцый у нас у дыспансэры. Інакш кажучы, мы нясём адказнасьць за тое, што выкарыстоўваем. І таму ўпэўнены, што гэтыя прэпараты “чыстыя”.

Між тым, цягам апошніх гадоў беларусы неаднойчы былі ўдзельнікамі гучных допінгавых скандалаў. Лёгкаатлетка Карольчык, цяжкаатлет Аляшчук, плыўчыха Герасіменя да сёньня адлучаны ад спорту за ўжываньне забароненых фармакалягічных рэчываў. Каб не дыскваліфікацыя, то ўсе яны былі б рэальнымі прэтэндэнтамі на мэдалі Афінаў. У гэтай сувязі, як мне паведамілі ў Міністэрстве спорту, пытаньню допінг-кантролю ў беларускай зборнай нададзена вялікая ўвага. У паасобку, вось што зазначыў на гэты конт дырэктар Навукова-дасьледчага інстытуту фізкультуры й спорту Барыс Царыкаў.

(Царыкаў: ) “Мы зрабілі ўсё для таго, каб спартоўцы-ўдзельнікі Алімпійскіх гульняў прайшлі антыдопінгавы тэст, які здадзены ВАДА. Ніхто не гарантаваны. Але хацелася б спадзявацца, што допінгавага скандалу з нашымі спартоўцамі ня будзе”.

Паводле спартовага начальства, беларускія алімпійцы прайшлі дадатковую праверку на допінг у расейскім Антыдопінгавым цэнтры. Гэты Цэнтар дастаўся Расеі ў спадчыну ад былога СССР і мае першакляснае мэдабсталяваньне. Але нават ягоны кантроль не засланяе ад непрыемнасьцяў. Гаворыць алімпіец Апанасёнак.

(Апанасёнак: ) “Можна спатыкнуцца, як кажуць, на голым месцы. Напрыклад, пакінуў без нагляду свой аналіз, а туды што-небудзь падсыпалі. Альбо, напрыклад, пайшоў есьці ў сталоўку ў той жа алімпійскай вёсцы й без нагляду засталася ежа – і туды можна пакрышыць пігулку”.

Таму – падкрэсьлівае баксэр Апанасёнак – беларускія спартоўцы ў Афінах маюць намер прытрымлівацца й дадатковых правіл антыдопінгавай бясьпек
XS
SM
MD
LG