ХІРАСІМА У 59-ю гадавіну ядзернага бамбаваньня гэтага японскага гораду дзейны мэр Хірасімы Тадатошы Акіба выступіў з крытыкай Злучаных Штатаў. Паводле Акібы ЗША , ігнаруючы міжнародныя законы і меркаваньне ААН, працягваюць распрацоўваць новыя віды ядзернай зброі.
6 жніўня 1945 году у выніку амэрыканскага ядзернага ўдару па Хірасіме там загінула прынамсі 140 тысячаў чалавек. Пасьля гэтага Японія капітулявала.