Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Грузіі: мы ня жадаем канфрантацыі з Расеяй, але гатовыя абараняць сваю тэрыторыю


ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі, які цяпер знаходзіцца з візітам у Вашынгтоне, заявіў, што Грузія ня імкнецца да канфрантацыі з Расеяй, але гатовая абараняць сваю тэрыторыю. Саакашвілі паўтарыў, што грузінскія патрулі будуць прадухіляць усе спробы парушыць тэратырыяльныя воды Грузіі у Чорным моры. Паводле яго словаў, расейскія караблі у гэтым рэгіёне часта перавозяць кантрабанду. Саакашвілі папярэдзіў усе краіны, што Абхазія – “зона вайны”. Гэтая заява выклікала рэзкую рэакцыю Расеі. Прэсавы прадстаўнік Дзяржсакратара ЗША Рычард Баўчэр заклікаў Расею і Грузію прадухіліць рост напружанасьці у іх дачыненьнях. Дзяржсакратар ЗША Колін Паўэл заявіў, што ЗША гатовыя дапамагчы абодвум краінам вярнуцца да дыялёгу.
XS
SM
MD
LG