ДЭЛІ. У Індыі ахвярамі моцных мусонных дажджоў сталі ўжо звыш тысячы чалавек. Усяго ў краінах Паўднёвай Азіі за шэсьць тыдняў стыхія забрала жыцьці амаль 1800 чалавек. Мільёны людзей засталіся бяз даху над галавою. У Бангладэш у выніку катастрафічных паводак вымытая бальшыня пасеваў рысу – харчовая дапамога канечне патрэбная 20 мільёнам чалавек.