Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пакістан: арышты агентаў "Аль-Кайды"


ІСЛАМАБАД. У Пакістане за апошнія тры тыдні затрыманыя 18 агентаў “Аль-Кайды”. Спасылаючыся на інтарэсы сьледзтва, пакістанскія ўлады адмаўляюцца, аднак, называць імёны затрыманых. Камэнтуючы затрыманьні, міністар інфармацыі Пакістану шэйх Рашыд Ахмэд заявіў: “Укараніўшыся ў тэрарыстычную сетку, мы дасягнулі посьпехаў. Будзе рэакцыя, магчыма, будуць удары ў адказ, але ў канчатковым выніку мы выкаранім тэрарызм”. Паводле амэрыканскіх афіцыйных асобаў, зьвесткі, атрыманыя пры арыштах у Пакістане, прычыніліся да рашэньня падвысіць да высокага ровень тэрарыстычнай пагрозы ў ЗША. Згодна з гэтымі зьвесткамі, “Аль-Кайда” рыхтавала напады на амэрыканскія фінансавыя ўстановы.
XS
SM
MD
LG